след ад пазёмк

Пухнатым струменьчыкам
снежнага смуга
пазёмка капрызна
за ветрам змеіцца
імкнучыся гурбы
да скроні намесці
альбо ўжо
не ў сілах
вадой растварыцца
Яе не спагнаць
і за ёй не угнацца
і не уцячы з ёй
ў белыя  высі
і толькі па следу
без слоў
прагуляцца
гадаючы чый ён
бесоўскі
ці лісій


Рецензии