Ззянне
Заззяць.
Засведчыць.
Было — значыць, заўсёды.
Было — значыць, навечна.
Было — значыць, ёсць
Найменшае хваляванне
Інфармацыйнай матрыцы
Слоў.
Заблытаныя, нібы кванты,
Мы зробімся новаю зоркай,
Народжанай з пылу галактык,
Імавернасцяў і флуктуацый.
Яна захавае памяць
Нас.
Заблытаць.
Заззяць.
Засведчыць.
Заблытаць.
Заззяць.
Засведчыць.
Заблытаць.
Заззяць.
Засведчыць.
Ззяць.
27.10.2023
Сябрам
Свидетельство о публикации №123102701855