Птушка
Лёс табе даў высока лятаць
Унізе палі, блакітныя стужкі
Унізе варкоча балотная гаць
За далягляды ты паляціш
Цябе не дагнаць, цябе не дастаць
Здаўна чакае зімовая ціш
Песню сваю ўжо час пачынаць
Час пачнаць
Ты будзеш спяваць
Будзеш спяваць
Ужо і час адлятаць
Ты будзеш спяваць вясну абвяшчаючы
Сонцам пякучым знікне ўвесь снег
На дапамогу ляцяць папугаі
Ды сотні шпакоў, чый клёкат як смех
Клёкат як смех
Ссылка на песню в Яндекс:
https://music.yandex.ru/album/27214769/track/117008487
Свидетельство о публикации №123102607420