Лiстабой лiсты зрывае...

***
Лістабой лісты зрывае -
Па адным, па два, па тры...
Восень кожны год бывае -
І ў прыродзе, і ўнутры.

Ліставей зрывае лісце
І нясе яго на шлях...
Так ужо было калісьці
Ў рэчаіснасці і ў снах.

Назіраю зноў з сумотай,
Як зрывае лістабой
Бляск нядоўгай пазалоты
Над самотнай галавой...

І сумоту, і самоту
Ліставейную люблю,
Нібы сам я пазалоту
Асыпаю на зямлю...

25. 10. 2023 г.


Рецензии