Выдаленне

Я выдалю цябе.
Што тут складанага?
Я выдаўлю цябе
З сябе.
Нажніцы навастру,
Прарэжу нанава
Крывавую дзіру
Цяпер.

Я выдаліў цябе.
Жыццё засталася,
Хоць чорнаю крывёй
Сышло.
А ты ўва мне дзірой
Усё хаваешся,
Так я з табой далей
Пайшоў.

Не бог і не кароль,
Барані Божухна.
Няможна мне душу
Забраць.
Але каго люблю,
У падарожжы я
Заўжды ў сабе нашу
Няўглядзь.

25.10.2023

Сябрам


Рецензии