Не дакранайся...
Яшчэ палаўшых дзён агніцца прысак.
Шчымлівых слоў яшчэ ручай не высах,
Іх колькасць не злічыць тут, на зямлі.
Дажджу ўчарашняга трымціць раса
Каралямі над вогнішча цяпельцам.
Ты праўду мне даносіў толькі сэрцам,
Бо словамі так шчыра не сказаць.
А як жа гэта важна: праўда праўд –
Як чалавечнасць бачыць чалавека...
Сумесна здзейсніць безліч добрых спраў,
Калі гарачых вен пульсуюць рэкі.
Не дакранайся... Не разбіць каб іх,
Адносіны празрыстыя, як шкельцы...
Хай размаўляюць толькі вочы... сэрцы,
А я згатую каву на дваіх.
вейкі(бел.) – ресницы(рус.)
прысак(бел.) – горячие угли(рус.)
карАлі(бел.) – бусы(рус.)
шкельцы(бел.) – стёклышки(рус.)
20.10.2021-2023 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №123102407070
Волшебное произведение. )))
Красиво получилось.
Умница моя.
Лена Север 03.01.2024 13:16 Заявить о нарушении
У нас так холодно и неуютно сегодня,
но надо как-то вылазку в город сделать.
Как хорошо, что ты рядом!!!
Ядвига Довнар 03.01.2024 13:40 Заявить о нарушении