За вокнамi цямнее сiнь...
За вокнамі цямнее сінь.
На купку жоўтую асін
Гляджу: лісток не шавяльнецца...
А што асінам застаецца?
Нічога. Хіба што чакаць
Наступны дзень жыцця - асенні.
Зноў будзе лісце аблятаць,
Знікаць апошняе сумненне
У тым, што прыйдуць халады
І лісцем замяце сляды
Былых надзей... Маўчаць асіны.
За вокнамі цямнее сінь,
І купка жоўтая асін,
І ранні вечар - сіні-сіні.
24. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123102406139