Вочы насупраць
Рух цягнік пачынае нясмела.
"Наступны прыпынак,
Наступны!" -
Малю яго ашалела.
Кадры жыццёвай стужкі
Віхурай перад вачыма…
Душаць раптоўныя слёзы.
Стрываць іх амаль немагчыма!
Час, калі быў ты мне мілы,
Я паспяхова забыла,
Ды дзверы ва ўспаміны
Раптам метро адчыніла.
Свидетельство о публикации №123102401443