Месяц, я i ты
Ні планаў і ні мрояў.
Месяц на небі і далёка
Жыццё маё былое.
Былыя з любаю сустрэчы,
Што сэрца так чакала.
Праходзіў у размовах вечар
А нам было ўсё мала.
Стаіць прыціхшы ў задуменні
Зноў месяц залаты
Чароўна паўстаюць імгненні,
Дзе месяц, я і ты!
Свидетельство о публикации №123102307715