***
дыхаць ёй, чуць на сабе яе позірк шэры"
Наста Кудасава
Каранямі ў гэтай зямлі праз мову,
стагоддзі і мары,
Адкрывая нанова сябе й свой сумуючы край.
Дзе мяжа яму, хіба Міцкевіч казаў - Наваградак, Вільня, Панары
Межаў няма у душы, толькі веры і небу зважай.
Менск раскінуўся панам сярод края зданяў і ценяў
Дзе не ведаеш хто ты і хто твой насупраць сусед.
Так было на буслінай зямлі ўжо шмат пакаленняў.
Замяце завірухай бясконцай кожны пакінуты след.
Каранямі трымаясь за тое, што вечна трывае
І шукаючы ў снезе сляды папярэдніх блуканцаў, якія ў неба глядзяць
Скрозь аблокі і вецце ледзь бачна святло, што прыступкай да Рая
Што шукалі каханкі вялікай мядзведзіцы гледзячы ў далягляд.
22.10.2023
Свидетельство о публикации №123102207930