Калючае
Сэрца баліць,
Лезе з-пад скуры колкай.
Досыць, не труць!
Як тут хадзіць?
Тут кожны крок – іголкі.
Будзе там «там»?
Быць альбо не?
Будзеце там – замерце.
Дадзена нам,
Дадзена мне
Суперпазіцыя смерці.
22.10.2023
Свидетельство о публикации №123102206168