Прыцемак

Прыцемак душыць чорным,
Сэрца рве тупым болем,
З выглядам бездакорным
Заўзята ў скроні коле.
"Колькі, - з'едліва кажа, -
Трывацца яшчэ ты зможаш?"
А потым слухмяна
Ля ног маіх ляжа,
Уцяміўшы,
Што не пераможа.


Рецензии