Ланцуг

Ад малпы, што чужое немаўля
Нароўні са сваім пашкадавала,
Эрэктуса, што хворага свайго
Карміць абраў, а не пусціць на сала,
Ад краманьёнца, што сваіх старых
У цяжкі час чамусьці не схамячыў,
Пісца, што сына шчырасці вучыў
І сябрам быць для іншых у прыдачу,
Ад Чалавека, што казаў, як Бог,
І меў любоў найбольшым запаветам —
Так цягнецца праз лёсы ланцужок
Ад выбуху да немагчымай мэты.
Той ланцужок — то з волас, то з руку,
То йржавы, то ізноў найлепшай пробы...
Не дай нам Божа той ланцуг раскуць!
Ён мусіць быць.
Прамень
Сярод жалобы.

21.10.2023


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →