У хаце
Холад ціснецца ў сенцы.
Ля печкі - ахапкам дровы,
Грубкі прыкрыта дзверца.
У хаце двайныя вокны,
Коўдра ляжыць на канапе,
І томна кацяра чорны
Глядзіць на святло ў лямпе.
Трывогі дзесьці далёка.
Тут толькі спакой і дрымота.
З імі змагацца нялёгка,
Бо з шчасцем з'яднацца ахвота.
Свидетельство о публикации №123102101381