Сапраудны снег мяце над жоутым садам...

***
Сапраўдны снег мяце над жоўтым садам.
А быт хвіліны нават не дае,
Каб ацаніць той снег жывым паглядам
І дачакацца, як ён растае...

Сапраўдны снег - жыцця майго сапраўднасць.
Кавалак хлеба трэба зарабляць...
А снег мяце, мяце зямная радасць
І быццам бы не хоча раставаць...

20. 10. 2023 г.


Рецензии