Так хочацца жыць...
Кахаць і здзяйсняць мроі-планы!
Хоць знікла юнацтва, як восеньскі дым,
Ды сілы для мар не забраны!
Для мар, што завуць за сабою ўдалёк
Ў вясновага неба прасветы,
Дзе сэрца гарыць, як жыцця вугалёк
І вершамі свецяць паэты!
Там сонца душы даражэй за мамон,
Сягае ў муры-падзямеллі
І похаць людзкая не корміць варон,
Каб птушкі свабоды звінелі.
Мне хочацца вельмі ўсё знову пачаць,
Вучыцца маўляць як малыя,
Каб Каіна Божа зняў з краю пячаць,
Бо людзі жывуць там жывыя!
Свидетельство о публикации №123101907221