Хусцiна матулi
Ад прання, хусцiна матулi –
Анёлавы крылы… Тулю iх
У смутныя ў сэрцы гадзiны.
Паблекла ад сонца спякоты,
Душу спавiвае ажурам,
Дзянёк непагодлiвы, хмуры
Развее трухой над балотам.
Яна, як матулiны рукi,
Растопiць на твары слязiнкi.
У жменi хаваю крупiнкi
Парадаў, жыццёвай навукi.
Хiну я хусцiну да сэрца
На долi таемнай дарожцы.
Натхняе мяне, сiлы множыць,
Змагацца дае моц i верыць.
Душа, каб не мёрзла зiмою,
Накiну хусцiнку на плечы…
Агонь дагарэў яе свечкi,
Цяпло засталося са мною…
Свидетельство о публикации №123101905282