Пухнатасць

Яны казалі:
"Ты ж дзяўчынка-дзьмухавец!"
Яны казалі:
"З матылёчкамі ў пузе!"
Яны казалі:
"Не пішы пра смерць!"
Яны казалі:
"Не да твару будзе!"

І ім нічога, што калючы дрот
Ім падаецца шапкаю пушынак.
І ім нічога, што сцінае лёд,
Трапечуць мёртва крылцы з павуцінак.

А мы ідзем са смерцю пад руку,
І ёй так смешна слухаць тыя спрэчкі.
Яна — у кожным скончаным радку.
І ёй шкада.
Амаль па-чалавечы.

19.10.2023


Рецензии