Буслы i поле

Шчымлівы спакой на полі,
Тужліва клякочуць буслы:
У пошуках лепшай долі
Яны да новай вясны.

На досвітку з неба памашуць
Роднаму полю крылом,
У роспачы ціха заплачуць,
Бо трэба пакінуць дом.

Іх многа. Яны ціхмяна
Вяртаюцца з года ў год
На поле, дзе шмат тумана
І глушыць валошкі асот.


Рецензии
Гуглил валошкі - чудесное слово.

Яков Генн   19.10.2023 17:41     Заявить о нарушении