Як навучыцца - проста жыць...
Як навучыцца - проста жыць,
Не думаць ні аб чым на свеце?
Імжэць, як дожджык, што імжыць
Каторы дзень. Відаць, што трэці...
Як навучыцца жыць прасцей,
Лятаць сабе, як вольны вецер,
І радавацца пустаце
І абыякавасці ў свеце?
Як навучыцца - проста быць
Жывым з патрэбамі зямнымі?
Як навучыцца - проста жыць
І побач, нават з нежывымі?
18. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123101806525