Чамусьцi так хвалюецца душа...
Чамусьці так хвалюецца душа...
Навошта ёй, здаецца, хвалявацца?
Жыцця не абарвалася шаша.
І абарвецца, хіба ёй баяцца?
Асенні дожджык шапаціць лісцём.
Хвалюецца душа без дай прычыны.
Мо так, што восень за маім акном
Дажджом малюе сумныя карціны?
Хвалюецца душа... Ці я - паэт,
Ці проста мне ўласціва хвалявацца?
Спазнаць душу - нібы спазнаць сусвет,
А не спазнаць - паэтам не назвацца.
18. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123101804851