На дождж гляджу, сяджу, пiшу, чытаю...

***
На дождж гляджу, сяджу, пішу, чытаю.
Сябе ў радках асенніх пазнаю.
І зноў душу дажджу я спавядаю,
Душу неўтаймаваную сваю.

Пішу пра тое ж, што было і ўчора,
І словы паўтараюцца мае.
Мастак так піша безупынна мора,
Бо ў ім сябе таксама пазнае.

Паэзія - не новае штодзённа,
Інакш паэтаў не было б амаль.
То горача пішу я, то студзёна,
То блізкае хвалюе, а то - даль.

Таму ў каторы раз я зноў чытаю
Радкі, што паўтараюцца нібы.
І з новай сілай сэрца спавядаю,
Як полю спавядаюцца дубы.

Асенні дождж з душы грахі змывае
І спавядае мне сваю душу,
Бо пра маю нічога ён не знае.
Сяджу, гляджу, чытаю і пішу...

18. 10. 2023 г.


Рецензии