Лёс чалавечы...
Лёс чалавечы,
Як восені подых:
То залацее,
То хмаркі вакол...
Лёс чалавечы -
Адны пераходы:
Лісцік, галінка,
Спілованы ствол...
Лёс чалавечы -
Нізінка, узгорак,
Родны падворак,
За вёскай - лясок...
Лёс чалавечы -
Світанне і морак,
Зорнае неба
І жоўты пясок.
17. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123101702857