Калi у сшытку стаулю дату...
Калі ў сшытку стаўлю дату,
Ведаю, што дзень пачаты.
За акном бушуе восень,
Там бярозка ласкі просіць:
Лісце шэпча залатое
Пра жыццё яе зямное.
І бялее ствол бярозкі,
Лісце капае, як слёзкі...
Сад пабелены сумуе,
Што ўжо хутка зазімуе
Без суседа: ў горад з'едзе,
Дзе ў яго кватэра недзе.
Я не з'еду, застануся,
Саду нізка пакланюся
За духмяны яблык, грушу
І ў зіму з ім разам рушу...
Дзень кастрычніцкі пачаты,
І я ў сшытку стаўлю дату.
17. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123101702382