Варабей верш-загадка
З вамі побач я жыву,
Дробкі ем, ваду з луж п'ю,
Руда-шэры. Нібы мяч
Я пускаюся наўскач.
Чык-чырык, ды чык-чырык,
Ці то песня, ці то крык.
Адкажы ты мне хутчэй
Што за птушка….
(варабей)
Рецензии
Вельми добра , Марына! Але я б скасавала коску пасля "мяч", на мой погляд, удасканаленне"нібы мяч" больш адносiцца не да колеру, а да паводзiн:скок ды скок- наўскач... Я не ведаю дакладна, але мне так здаецца, што коску лепей адну пакiнуць.
З прывiтаннем з Гомеля!
Шолом Ицко 17.10.2023 10:10
Заявить о нарушении
Дзякуй вам ад усей душы. На жаль на роднай мове пішу рэдка. Напісанне гэтых вершаваных загадак выклікана больш неабходнасцю, чым упэўненасцю, што ўсе раблю правільна. Я працую выхавальнікам у дзіцячым садочку. Загадак для дзяцей 5-6 год на мове вельмі мала. Часцей за ўсе яны вельмі складаныя. Вось і захацелася злавіць двух зайцаў адначасова: і птушку апісаць, і слоўнікавы запас з малечай пашырыць. Мо яшчэ каму спатрэбяцца. Але практыкі не хапае. Разумею, што памылкі час ад часу трапляюцца. І гэта вельмі добра, што есць людзі якія могуць дапамагчы іх убачыць.
Так што дзякуй, дзякуй і яшчэ раз дзякуй.
З павагай з Брэска Марына.
Марина Шадуя Корсак 17.10.2023 20:29
Заявить о нарушении
Марына, адкрыю Вам таямн iцу:нават выкладчыкi мовы не ўсё ведаюць i часам дапускаюць памылкi. А Вы малайчына i творчы чалавек! Поспехаў Вам!
Шолом Ицко 17.10.2023 21:00
Заявить о нарушении