Анёл
Часткі павуціння, што сплятаў вакол і ты, анёл.
Вось, кладзецца аркуш на сусветны стол,
Атрамант наносіць першы свой укол — і ты анёл?
Так, на гурбах смецця і гнілых ноў-хаў
Адшукаў, адчысціў, воляю абраў — і ты анёл!
Сціплае імгненне, што ты існаваў —
Тое, што драбнюткім розумам ствараў і ты, анёл.
Як аддзячыць Маша за ўзор-дазвол
Кожнаму, хто быў і ёсць той арэол?
І ты. Анёл.
16.10.2023
Свидетельство о публикации №123101603152