Жоутае, ружовае, зялёнае...
Жоўтае, ружовае, зялёнае...
Белы ствол суседскае чарэшні...
Дробны дожджык... Часам і салёнае,
Бо прамое, нібы той арэшнік.
Крышачку шурпатае і сумнае,
Ціхае, трымаецца, трапеча...
Калі збоку глянеш, дык разумнае
І сябе, здаецца, не калечыць...
Недзе манатоннае, іржавае,
На свой шлях глядзіць, нібы на восень...
Дзякуй Богу, што яшчэ цікавае,
Што яшчэ у ім бывае просінь...
16. 10. 2023г.
Свидетельство о публикации №123101603040