Мае фантазii

Ляціць цягнік на шыі злом,
Мільгаюць вёрсты і паўстанкі.
А я ўсё мрою за сялом
Постаць чароўнай свіцязянкі.

Яна па возеры плыве,
Лілеі у вянок звівае.
Нікога з хлопцаў не заве,
Бо толькі аднаго чакае.

Бягуць у Стыкс жыцця гады,
Лябёдка ж поўная згрызоты,
Бо век праходзіць малады
Без яго міласці, пяшчоты.

Але павер, жыцця кур'ер
Адкрые з сонцам далягляды
І ўваскрэсне душ давер,
Дзе дум свабодзе будзем рады!


Рецензии