У зацiшным кутку нейкi сум несуцiшны...
У зацішным кутку нейкі сум несуцішны.
Гэта восень шуміць, запрашае у лес.
Гэта ліст аблятае, зрываецца з вішні.
Гэта вецер асенні у сэрца залез.
У зацішным кутку так самотнічаць ціха,
На бярозку глядзець і замольваць грахі...
Гэта восень шуміць, халадае пакрыху,
Гэта вецер да суму у сэрцы - глухі...
15. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123101503116