Восень ляцiць над жыццём...

***
Восень ляціць над жыццём,
Спыніцца, сонцам заззяе.
Нібы лісіца хвастом,
Веццем бярозка махае.

Сцішана хаты стаяць.
Сыпле лісцё залатое.
Клёны іржою звіняць.
Поле за вёскай пустое.

Ў полі бязлюдная ціш.
Рэчка у лозах мільгае.
З восенню разам ляціш,
Барваю знікнеш над гаем...

13. 10. 2023 г.


Рецензии