Ураборас

(Змяі-гісторыі прысвячаецца)

Ну, што ты жарэш гэты хвост!
Што давішся тысячагоддзі?
Ці ежы няма табе? Годзе!
Пусці, хай ідзе ўжо ў рост.

Ну, што ты раззявіла рот!
У пашчу твой хвост не залезе.
Маўчыш - дык ці нам яго рэзаць?
Ці ты там сляпая, як крот?

Ацьху, ты дурное, ацьху!
Нашто табе мёртвае кола!
Спіраль утвараеш - і ўгору,
Наверх нармалёва...
Шыбуй.

12.10.2023


Рецензии