Замак

Мой замак не баіцца ні захопу,
Ні засухі, ні здрады, ні агню.
У ім сваю свядомасць бараню
Ад экзістэнцыяльнага патопу.
Я знікну, а яму яшчэ стаяць,
Ён будзе гадаваць не мне падобных,
Затое й мой апошні кволы подых
Той замак будзе вечна ўзмацняць.
Калі ж ніхто не з'явіцца з пустэльні,
Ён прачакае тысячы гадоў,
Пакуль істоты іншыя ізноў
Не ўвойдуць пад жывыя сутарэнні.

12.10.2023


Рецензии