Мые дождж бярозку залатую...

***
Мые дождж бярозку залатую...
Занатую першы свой радок
Пра матулю, для мяне - святую,
Пра яе асеўшы бугарок.

Палыхне бярозка залатая...
Як жывая, мама паглядзіць -
Для мяне адзіная святая -
І падкажа, як далей мне жыць.

Абляціць бярозка залатая,
Адбаліць і зваліцца лісцё...
Не раскажа мама дарагая
Мне пра тагасветнае жыццё...

12. 10. 2023 г.


Рецензии