Вандро ка

мне снілася нянавісць
бясконцая бяссільная нянавісць
паўсюдная магутная нянавісць
і вочы раніцай адкрыла не не я
адкрыла белая шалёная нянавісць
і калаціла плечы
што былі мае
і апранала вушы
вочы
мову
і так хацелася прачнуцца
а не сон
і я змяшчала гэтую нянавісць
ёй заціскала рот
глядзелкі
вушы
і вымушала крок
наступны крок
і лес быў вечны
і быў лес бясконцы
і так яна хацела быць адным
з тых дрэў
што вечна раздзіраюць
падобных нам вандроўных мінакоў
я заціскала горла
рот
карэнне
яна ішла
ад выбуху да сонца
ад крыку і да цемры
цішыні
і праз нянавісць
крочыла нянавісць
ішла
ішла
і выйшла
да мяне

11.10.2023


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →