Душа, палоннiца самоты...
Ну што ж ты, родненькая, што ты
На сэрца льеш мінора ноты
Праз рэшата дажджу?!
Чаму з кастрычніцкай суботы
На радасць зменшыліся квоты,
Спрабуеш зноў віно гаркоты?!
Не пі яго, прашу.
Яшчэ жывы настоем хмельным
Чароўны гай... Зялёны ельнік,
Што гмахам высіцца суцэльным,
І хвойны пах і шум.
Бяжы ціхенька ў шэсць з кватэры,
Зірні: вітае вунь Венера,
І ззяе любасцю, даверам –
Не ўсім – (сакрэт кажу).
Яшчэ міргае, глянь, Меркурый,
З кальцом Сатурн дзесь фізкультурыць...
Як радасны па небе туры,
Бо з ім даўно дружу.
Пакінь, самотніца, турботы:
Яны так ліпнуць к нам ахвотна,
Бясплатна пі бальзам прыродны:
Ён лекуе душу!
8.10.2023 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №123100803894
Спрабуеш зноў віно гаркоты?!
І хвойны пах і шум...
Ён лекуе душу!
Так хорошо, что лучше и не надо.
Твой стих огонь. Как винная прохлада.
И хвойной лапки взмах...
Как в знойных сладких снах.
С благодарностью
Хохлов Вячеслав Сергеевич 10.10.2023 06:09 Заявить о нарушении
Пылала там на ўзлеску ім шыпшына...
С двойной благодарностью за гармонию
языков наших родственных,
Ядвига Довнар 10.10.2023 19:34 Заявить о нарушении