Жаб е

Ім веры не давай ні на паўтон,
Іх слізкім нагрувашчанням ідэй:
Дзьмухні — і талля выбухне, як сон.

Калі сусвет нясецца пад адхон,
Бяжы ад дрыгвы з процьмаю вачэй,
Ім веры не давай ні на паўтон.

Іх воклічаў вітражны парасон
Сціскаецца турмой вакол грудзей:
Дзьмухні — і талля выбухне, як сон.

Што жаб'і скарачэнні і жаргон?
Не болей чым прыблудны сухавей.
Ім веры не давай ні на паўтон.

І колькі б дзён ні крумкаў патэфон,
Трымайся ніткі розуму, Тэзей!
Дзьмухні — і талля выбухне, як сон.

Цяпер клянуць нябёсы ва ўнісон,
Імгненне — і сыдуць назад у глей.
Ім веры не давай ні на паўтон:
Дзьмухні — і талля выбухне, як сон.

08.10.2023


Рецензии