Вецер, дождж, пахаладала...

***
Вецер, дождж, пахаладала.
Падасінавікі ў лесе
Грэюць ногі у імхах.
Лісце ветрам раскідала...
Журавоў раз-пораз песня
Ў стылых чуецца палях
Развітальная з нябёсаў...
І над лесам, як над лёсам,
Жураўліны клін знікае...
Хто ж у дождж такі збірае
Падасінавікі ў лесе?
Толькі той, хто назірае
Журавоў у паднябессі...

07. 10. 2023 г.


Рецензии