Шчасце i зло

Чым болей шчасця ў кожным чалавеку,
Тым меней на ўсёй планеце зла -
Так павялося на Зямлі адвеку
І ўся прырода так заўжды жыла.

Мяняўся клімат, рэкі, акіяны.
Змяняў пустыні буйны райскі сад.
Шлях да дабра ў прыродзе быў жаданы,
Бо зло жыццё знішчае акурат.

Але і праз абломкі раэбурэння,
Якія зло пакіне за сабой,
Праб'юцца з часам парасткі стварэння
І зноў жыцце зло выкліча на бой!

Жыццё зусім зніштожыць не магчыма,
Яго зародкі зберагае космас нам!
Чым меней зла, тым прыгажэй Радзіма
Дыктатарам на скруху і панам.


Рецензии