Золата
Сыходзіць сэнс, як моды на рыззё,
Сыходзяць кошты грошай і паноў.
Сыдуць і зоры, колькі іх ні сып,
Зноў будуць храмы зжэртыя гразёй,
Як зжэрла душы цвіль ліслівых слоў...
У свеце, дзе ўсё губляе кошт,
Запырсканая, быццам парасё,
Люляю я, усмешлівая вош,
Любоў.
06.10.2023
Свидетельство о публикации №123100604192