Мапа

На мапе маёй беднай галавы
“Memento mori” чырванню гарыць.
Дзесь на ўскрайках — банкі і хлявы,
А па-над полем — птушка-інфініць.
Любоў рачулкай раскруціла ніць,
Ды птушка плача над яе вадой.
Клавіятура здрадніцкі маўчыць —
І вось, пустэльні дэман за ракой:
— Святло прадалі. На, бяры спакой!
— Да чорту! Фауст выб'е вітражы.
Ён дажыве сляпым, але сабой...
І ты сыдзеш, на чым ні варажы.

Глядзі ж ты. Сёння ў гэтай галаве,
На гэтай мапе хтось яшчэ жыве.

05.10.2023


Рецензии