Дасканала i грунтоуна...
Дасканала і грунтоўна
Убіраюць агароды.
Наляціць віхор раптоўна -
З'ява восеньскай пагоды -
І сарве апошні яблык
І ў траву густую кіне...
Бурачкі ўжо зносяць з градак,
І адна капуста стыне.
Спаражняюць людзі бочкі,
Ў парнікі ваду выносяць.
І гарчыцы жоўтай вочкі
На бульбянішчы шчэ косяць...
Дасканала і грунтоўна
Па зямлі кастрычнік крочыць,
Яблычак сарве раптоўна,
На зіму, здаецца, мочыць...
05. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123100503893