Хованк

Як выпладак бурленняў небыцця,
Як выпадак свядомага ў пустым,
Я ведаю, якім будзе працяг,
Бо ты ляжыш у чэраве маім.

Як выбрык эвалюцыі сляпой,
Як выбар, што здзяйсняецца штодня,
Я п'ю яшчэ прызначаны напой
І назіраю, як ідзе гульня.

Як вынік захаваных кімсьці слоў,
Як выклік, што агучыць толькі псіх,
Хаваюся яшчэ ад кіпцюроў,
Выкручваюся з мяккіх лап тваіх.

Калі ж дап'ю апошніх дзён віно,
З табой ізноў зліёмся мы ў адно.

04.10.2023


Рецензии
добра, цікава, але трохі прыводзіць у замяшанне ў першым радку слова "выпладак"

Тадеуш Други   04.10.2023 15:43     Заявить о нарушении
Дзякуй за заўвагу! Я якраз і шукала слова, якое будзе збіваць з соннай абыякавасці. "Выпладак" для мяне гучыць больш біялагічна і таму непрыемна, чым той жа "вырадак", напрыклад. А з іншага боку, сугучна з "плодам", "вынікам" і кладзецца ў сэнс.

Мария Руслановна Шебанец   12.10.2023 10:12   Заявить о нарушении
Во як! Арыгінальна!

Тадеуш Други   12.10.2023 11:06   Заявить о нарушении