Свiшча вецер, ходзяць хмары...

***
Свішча вецер, ходзяць хмары.
Ні аб чым ужо не мару.
Вецер свішча, хмары гоніць.
Нават сябра не пазвоніць.
Можа, недзе вершы піша?
А вакол такая ціша!
Толькі вецер свішча, свішча,
Косіць роснае іржышча.
Вецер хмары наганяе,
Кроплі мне на твар шыбае.
Крочу ўдалеч, за лагчыну.
Там алешнік, ручаіна,
Там лазы высокай вецце.
Свішча вецер, свішча вецер...
І пра што ён так спявае?
Я пакуль яшчэ не знаю,
Свой радок у ім шукаю...

04. 10. 2023 г.


Рецензии