Шлях
Цвікамі, судамі, маною,
Канонамі, скрэп паранояй,
Пад індульгенцый дажджом.
А Ён застаецца ўсё той жа,
І ходзіць, і просіць за іншых:
"Дзіцятка, а каб так з табою?
У іншым - такі ж самы ты.
Такое ж пакутнае сэрца,
Такія ж балючыя думкі,
Такая ж бясконцая горыч
Па немагчымым раі".
"У ім, - кажа, - гэткае ж пекла:
Калі сам ты выйсці не можаш,
Калі і палегчыць не здольны,
То не павялічвай пакут.
Калі ж адшукаў ужо Царства,
Не пхай яму ў горла па локаць
Бо не адшукаў ты нічога,
Калі так імкнешся запхаць".
Бога наноў распінаюць
Малебнам, казаннем, дазволам,
Агнём інквізіцыі, колам,
Што робіць яшчэ абарот.
А непаслухмяны мой Творца
Не слухае булаў і грамат,
Убіўся адно ў Сваю думку,
Ідзе і жабруе, амінь:
"Не трэба ні грошай, ні справы,
Пасты і бубненне - да д'ябла.
Дзіця Маё толькі ў спакоі
Пакінь".
03.10.2023
Свидетельство о публикации №123100303207