СОН

Ходзіць сон па цёмнай ночы,
То рагоча, то шапоча,

То малюе, як мастак,
То чаруе, як вядзьмак.

Сон – акцёр і фантазёр:
Узнімаецца да зор,

Аглядае з зорак дахі,
Сыпле розныя прысмакі.

То барозніць акіяны,
Тушыць страшныя вулканы.

То на сцэне выступае,
То ракеты запускае.

Сон вандруе, сон рыбачыць…
Той, хто спіць, яго пабачыць.


Рецензии