Мама рана палiла у печы...
Мама рана паліла ў печы.
Ў нас казалі: тапіла печ.
Было, ўлезе у печ па плечы,
Што й не відна амаль тых плеч.
Засцілала саломай бляху,
Раскладала на ёй грыбкі.
Колькі ў хаце стаяла паху!
Так сушыла баравікі.
Даставала, перабірала:
Які высах, які шчэ - не.
Дзе сухі, у мяшэчак клала,
Не дасох які - на чарэнь...
Мама слаба паліла ў печы,
Ўсё баялася: мала дроў...
Помню рукі яе і плечы,
Пах дзівосны сухіх грыбоў.
Увіхалася мама ў хаце
Каля печы, тапіла печ...
Дакрануцца б хоць раз да маці,
Да яе працавітых плеч.
02. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123100203445