Дзень апошнi залацiцца...

***
Дзень апошні залаціцца,
Серабрыцца ясны дзень.
Не паўторыцца, прысніцца,
Ператворыцца у тлен,

Нібы яблычак апалы,
Ці апалае лісцё...
Дні мільгаюць, нібы шпалы.
Прамільгне так і жыццё.

Дзень апошні вераснёвы
Ператворыцца у тлен.
Падымаю ліст кляновы,
Каб запомніць гэты дзень.

Дзень пад ветрам серабрыцца,
Залаціцца дзе-нідзе,
Каб у памяці адбіцца,
Нібы лісцік на вадзе...

30. 09. 2023 г.


Рецензии