Праз не хачу, праз не магу...

***
Праз не хачу, праз не магу,
Праз цёплай восені тугу
Кудысьці ўсё іду, бягу,
Міг залаты не берагу.

Спынюся, калі голы сад
Пакліча зноў мяне назад
У шумны, звонкі лістапад
На ўзгорку, дзе бярозак рад.

Спынюся і напружу зрок,
І дам бярозкам тым зарок,
Што я ўпляту хаця б лісток
Іх залаты - у свой вянок...

Праз сум, журбу і не магу,
Праз восені маёй тугу.

28. 09. 2023 г.


Рецензии