За акном маiм сцямнела...
За акном маім сцямнела.
Памалюся, лягу спаць.
Сёння восень ціха пела.
Мне не хочацца спяваць.
Памалюся зноў за восень,
За яе жыццёвы шлях
Праз зямлю бяроз і сосен
І праз лозы - у палях,
Праз сухі быльнёг і травы,
Праз дубровы і сады,
Праз рачныя пераправы,
Праз пасёлкі, гарады...
Сёння восень ціха пела.
Мне не хочацца спяваць.
За акном маім сцямнела,
І кладзецца восень спаць.
27 - 28. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123092803381