Узвiжанне Крыжа Гасподняга...

***
Узвіжанне Крыжа Гасподняга.
Здабыць свой крыж - яшчэ не ўсё:
Раскаянне прыходзіць позняе,
І крыж мы праз жыццё нясём.

Цвітуць так кветкі запазнелыя,
Бы каюцца за позні цвет.
Крыж узваліць на плечы - смелыя,
А несці, - дык не мілы свет!

Але нясём, маўчым, і каемся,
І ушаноўваем свой лёс.
Яго не кінуць заракаемся,
Як некалі і сам Хрыстос.

27. 09. 2023 г.


Рецензии